Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d3c51c0f17b026a0.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра Ю.Амбразевіча з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі

28 лістапада 2024

 

28 лістапада 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рустамам Хайдаравым.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі практычнага ўзаемадзеяння Беларусі і ЮНІСЕФ.

Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях распрацоўцы Краінавай праграмы супрацоўніцтва ЮНІСЕФ і Рэспублікі Беларусь на 2026 - 2030 гады.