20 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Туркменістана Мяхры Бяшымавай.
Падчас сустрэчы бакі разгледзелі падрыхтоўку да чарговага пасяджэння Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.
Бакі разгледзелі пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў у культурна-гуманітарнай сферы.