Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cf54db24dd3d1803.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Апостальскім Нунцыем

25 студзеня 2022

 

25 студзеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем, архіепіскапам Антэ Ёзічам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.