18 студзеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Халедам Арыкатам у сувязі з завяршэннем ім дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Намеснік Міністра высока ацаніў унёсак Пасла ва ўмацаванне двухбаковых адносін, а таксама яго дзейнасць у якасці дуаена дыпламатычнага корпуса.