22 красавіка 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Багдадзе Маджыдам Аль-Каісі.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі планы па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам, а таксама паглыбленне ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферах адукацыі і турызму.
Акцэнт у дыскусіі быў зроблены на пашырэнні кантактаў дзелавых колаў Беларусі і Ірака, а таксама на развіцці двухбаковага міжведамаснага ўзаемадзеяння.