19 студзеня 2022 г. у штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адбылася сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іных міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча з Генеральным дырэктарам САІУ Дарэнам Тангам, падчас якой здзейснена перадача інструмента аб далучэнні Беларусі да Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.
Юрый Амбразевіч адзначыў, што ўдзел нашай краіны ў рэгіянальных канвенцыях у галіне інтэлектуальнай уласнасці — практычны крок у напрамку паляпшэння інавацыйнага асяроддзя і дзелавога клімату ў Беларусі. Абазначана паступальная дынаміка развіцця супрацоўніцтва з САІУ ў мэтах удасканалення беларускага заканадаўства ў сферы абароны інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічання інавацыям.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі падзякаваў Гендырэктару САІУ за тэхнічную і экспертную дапамогу, якая аказваецца Беларусі для рашэння гэтай задачы.
Да даведкі: Пратакол аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (ЕАПК) быў прыняты ў г. Нур-Султане 9 верасня 2019 г. Дагавор накіраваны на развіццё сістэмы аховы прамысловых узораў у дзяржавах-членах ЕАПК і дае магчымасць атрымаць адзіны еўразійскі патэнт на прамысловы ўзор, які будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсіх краін Канвенцыі.