Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cee2ed52953d2b26.html

Аб 5-м Беларуска-Лацінаамерыканскім форуме

15 красавіка 2026

 

15 красавіка 2026 г. у мэтах прасоўвання беларускага экспарту ў краіны Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна на пляцоўцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся 5-ы Беларуска-Лацінаамерыканскі форум. У мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам падтрымкі экспарту і беларускай дыпмісіяй у Расіі, узялі ўдзел дыпламаты з 14 краін лацінаамерыканскага рэгіёна.

У сваім выступе намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў падкрэсліў прыхільнасць Беларусі да паслядоўнага і дынамічнага развіцця адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Надаў асаблівую ўвагу эканамічнаму вектару супрацоўніцтва, перспектыўным напрамкам сумеснай работы і новым формам узаемадзеяння.

 
 

На палях форуму намеснік Міністра правёў сустрэчы з пасламі шэрагу краін Лацінскай Амерыкі. Падчас перамоў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы развіццё гандлю, умацаванне дагаворна-прававой базы, супрацоўніцтва ў сферы турызму і спрашчэнне візавых рэжымаў.