Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cd11c91f81b40ef3.html

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Багданавым даверчых лістоў Прэзідэнту Казахстана

17 красавіка 2025

 

17 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарту Такаеву.

 
 

Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Пасла Беларусі з афіцыйным пачаткам яго дыпламатычнай місіі, пажадаў паспяховай працы на карысць народаў дзвюх краін і запэўніў, што акажа ўсебаковую падтрымку ў яго дзейнасці.
 
К.-Ж.Такаеў таксама падкрэсліў важнасць Беларусі для Казахстана і неабходнасць далейшага паступальнага развіцця двухбаковых адносін.