3 мая 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Мяцеліцы з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана Мухамадам Тарыкам.
Бакі абмеркавалі вынікі праведзеных у сакавіку-красавіку 2021 г. беларуска-пакістнаскіх мерапрыемстваў, а таксама двухбаковы парадак дня на бліжэйшыя месяцы, у тым ліку пасяджэнні рабочых груп па прамысловасці і сельскай гаспадарцы і ўдзел пакістанскага боку ў міжнародных выставах ”БелАгра“ і ”Мілекс“ у Мінску.
Таксама былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі пятага раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па гандлі і абмену візітамі на высокім узроўні.
Па выніках сустрэчы суразмоўцы выказалі ўзаемную зацікаўленасць да працягу рабочых кантактаў.