24 студзеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч прыняў удзел у цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовай маркі, прысвечанай 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзіенка, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы.
Мерапрыемства прайшло ў рамках святочнага вечара, прысвечанага 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам, які адбыўся ў Доме дружбы.