Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c9d22db44b99a65f.html

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка са Старшынёй Гандлёвай палаты Кубы

30 верасня 2022

 

30 верасня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу са Старшынёй Гандлёвай палаты Рэспублікі Куба Антоніа Луісам Карыкартэ Каронай.

 
 

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ўзаемадзеянню ў сферах сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, ІТ-індустрыі і біятэхналогій.

Суразмоўцы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у рэалізацыі новых сумесных эканамічных праектаў.