17 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алексам Гольдманам-Шайманам.
У рамках рэгулярных кантактаў адбылося абмеркаванне двухбаковага парадку дня, а таксама шэрага пытанняў рэгіянальнай палітыкі на Блізкім Усходзе.
Бакі закранулі тэму сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін.