19 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі сустрэўся з Міністрам аховы здароўя Інданезіі Будзі Гунадзі Садзікінам.

Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй у сферы аховы здароўя, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы, падкрэслілі важнасць адукацыйных абменаў у медыцыне.