Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c3f4d970a8b3aff9.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Кальцова з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана

10 кастрычніка 2024

 

9 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана Абасам Салехі.

Бакі абмеркавалі першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне культуры, уключаючы арганізацыю сумесных мерапрыемстваў, правядзенне Дзён культуры, умацаванне супрацоўніцтва паміж СМІ дзвюх краін.

Пацверджана зацікаўленасць у падрыхтоўцы да падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж профільнымі ведамствамі Беларусі і Ірана.