2 чэрвеня 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам знешнеэканамічных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Юн Чжон Хо ў рамках рабочага візіту карэйскай дэлегацыі ў нашую краіну.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт шляхоў актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў адпаведнасці з устаноўкамі, дадзенымі па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў КНДР у сакавіку 2026 г. Асаблівы акцэнт быў зроблены на супрацоўніцтве ў сферах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі і аховы здароўя.
Бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у канвертацыі высокага ўзроўню палітычных кантактаў у новыя перспектыўныя праекты ў эканамічнай сферы.

Суразмоўцы дамовіліся паскорыць падрыхтоўку да правядзення ў г.Мінску чацвёртага пасяджэння Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам КНДР.