24 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа.
Падчас гутаркі дыпламаты абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, а таксама цяперашняе рэгіянальнае становішча.