28 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Мяцеліцы з Федэральным cакратаром Міністэрства па эканамічных пытаннях Пакістана (у рангу Першага намесніка Міністра) Нурам Ахмедам.
Суразмоўцы падвялі вынікі двухбаковых мерапрыемстваў, якія адбыліся ў сакавіку-красавіку 2021 г., у тым ліку чацвёртага пасяджэння Беларуска-Пакістанскага Дзелавога савета, а таксама візіту дэлегацыі пакістанскіх дзелавых колаў у Беларусь.
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена падрыхтоўцы шостага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. У гэтым кантэксце абмеркавана падрыхтоўка да правядзення сёлета ў другім-трэцім квартале галіновых рабочых груп па сельскай гаспадарцы і прамысловасці.