21 кастрычніка 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем архіепіскапам Антэ Ёзічам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.
С.Алейнік пажадаў А.Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь.