23 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Рэгіянальным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) па краінах Паўднёва-Усходняй, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэнаце Хельд і намеснікам Дырэктара Бюро Еўропы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Анжэлай Лі Росі.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні і далейшым развіцці ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь з аднаго боку і МАМ і УВКБ з другога боку.
Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб становішчы з бежанцамі і мігрантамі, якія на шляху ў краіны Еўрапейскага саюза апынуліся ў пастцы на мяжы Беларусі з Польшчай.
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый інфармавалі аб магчымасцях, якія есць у рамках іх мандатаў, па садзейнічанні ва ўрэгуляванні крызісных сітуацый з бежанцамі і мігрантамі, у тым ліку іх добраахвотнае вяртанне на радзіму і ўз'яднанне з сем'ямі ў краінах ЕС і іншых дзяржавах. Пацвердзілі намер працягваць аказваць гуманітарную дапамогу бежанцам і мігрантам сумесна з беларускімі партнёрамі.
Намеснік Міністра адзначыў істотны ўклад УВКБ ААН і МАМ у гуманітарную падтрымку бежанцаў і мігрантаў, выказаў надзею на працягванне гэтага супрацоўніцтва. Заклікаў міжнародныя арганізацыі да ўзаемадзеяння з польскім бокам і ЕС, якія да гэтага часу застаюцца абыякавымі да просьбаў бежанцаў і мігрантаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўрапейскі саюз.