7 снежня 2022 г. пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Назарука прайшло сёмае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі беларускіх дыяспаральных арганізацый за мяжой – члены Савета, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый.
У сваім выступленні I.Назарук адзначыў, што Савет працягвае заставацца эфектыўнай пляцоўкай для канструктыўнага дыялога дзяржавы з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа.
Намеснік Міністра падкрэсліў, што беларуская дзяржава прадоўжыць аказваць падтрымку нашым суайчыннікам за мяжой у іх дзейнасці па папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы і гісторыі, захаванні традыцый і духоўных каштоўнасцяў у мэтах развіцця нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.
У ходзе мерапрыемства разгледжаны вынікі сумеснай работы за 2021-2022 гг., грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама абмеркаваны планы па далейшаму паглыбленню супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага нададзена сумеснай дзейнасці па прыцягненню ўвагі міжнароднай супольнасці да праблематыкі захавання гістарычнай праўды, недапушчэнню перагляду гісторыі і ўмацаванню адзінства беларускага народа, у тым ліку ў рамках Года гістарычнай памяці ў Беларусі ў 2022 годзе.
Даведачна: Кансультатыўны савет быў заснаваны ў 2015 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа». Згодна з гэтым заканадаўчым актам на Міністэрства замежных справаў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.