8 чэрвеня 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Пак Ду Сунам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня, намецілі ключавыя крокі па актывізацыі беларуска-карэйскага ўзаемадзеяння.
Бакі надалі асаблівую ўвагу супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы.