Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b863edddcd2cb84b.html

Заява Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з падпісаннем Дагавора паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам аб дзяржаўнай мяжы

17 сакавіка 2025

 

Рэспубліка Беларусь вітае падпісанне 13 сакавіка 2025 г. у горадзе Бішкеку (Кыргызстан) Дагавора паміж Кыргызскай Рэспублікай і Рэспублікай Таджыкістан аб дзяржаўнай мяжы.

Урэгуляванне рознагалоссяў паміж двума брацкімі і дружалюбнымі нам народамі і наданне кыргызска-таджыцкай мяжы статусу мяжы вечнага сяброўства сталі сапраўды гістарычнай падзеяй, стварыўшы трывалую аснову для ўмацавання добрасуседства і стабільнасці на ўсёй прасторы Цэнтральнай Азіі.

Беларускі бок выказвае сваю поўную падтрымку канструктыўным ініцыятывам лідэраў Кыргызстана і Таджыкістана, гатовы і ў далейшым аказваць неабходнае садзейнічанне ў справе ўмацавання міру і рэгіянальнай бяспекі.