Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b6969e6c2a93a8fa.html

Аб удзеле кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў і кіраўнікоў дыпламатычных місій Беларусі ў цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню

28 ліпеня 2025

 

28 ліпеня 2025 г. у першы дзень штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню на Плошчы Перамогі ў Мінску.

 
 

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснікі Міністра і беларускія паслы ўшанавалі памяць загінулых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У год 80-годдзя Перамогі гэты жэст набыў асаблівую значнасць як сімвал павагі да подзвігу народа, які абараніў свабоду і незалежнасць.

Міністр адзначыў, што для дыпламатычнай службы павага да мінулага не фармальнасць, а частка штодзённай працы на міжнароднай арэне. Захаванне праўды пра вайну і вернасць яе ўрокам застаюцца прынцыповай пазіцыяй Беларусі.