Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b5cc3d57d6f4f1a1.html

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Агароднікава ў пленарнай сесіі адкрыцця 43-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА

31 кастрычніка 2025

 

30 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Аляксандр Агароднікаў у складзе беларускай дэлегацыі прыняў удзел у пленарнай сесіі адкрыцця 43-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая праходзіць у г.Самаркандзе (Узбекістан). 

У рамках мерапрыемства адбылася кароткая размова А.Агароднікава з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, а таксама з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Саідай Мірзіёевай.

 
 

Суразмоўцы абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і правядзенне сумесных мерапрыемстваў. 

Асаблівая ўвага нададзена павелічэнню ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Узбекістана з акцэнтам на пастаўках беларускіх харчовых тавараў.