Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b3a071037ba38773.html

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Лукашэвіча з Саюзным міністрам М’янмы

31 кастрычніка 2024


31 кастрычніка 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Саюзным міністрам у складзе Кабінета Старшыні Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады Рэспублікі Саюз М’янма Ко Ко Хлайнам.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-м’янманскіх адносін, а таксама папярэднія вынікі першага дня работы ІІ Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г.), удзел у якой бярэ м’янманскі прадстаўнік.