Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b1eae84e2d314274.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Дзенісенкі з Прэм`ер-міністрам Таджыкістана

06 студзеня 2022

 

6 студзеня 2022 г. Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенку прыняў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Таджыкістан Кахір Расулзада.

Падчас сустрэчы адбыўся канструктыўны дыялог па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на рэалізацыю сумесных доўгатэрміновых эканамічных і гуманітарных праектаў.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням працы сумеснай Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, арганізацыі чарговага пасяджэння Камісіі ў Беларусі ў першай палове 2022 года.

Бакі падкрэслілі неабходнасць рэалізацыі новых ініцыятыў, накіраваных на павелічэнне аб'ёмаў двухбаковага тавараабароту.

Увазе Прэм'ер-міністра Таджыкістана была прадстаўлена актуальная інфармацыя аб сацыяльна-эканамічнай і ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку асноўныя аспекты рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю.

Бакі пазітыўна адзначылі паступальнае развіццё палітычнага і эканамічнага дыялогу паміж краінамі і акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці распрацоўкі праграмнага дакумента (Дарожнай карты) на сярэднетэрміновую перспектыву ў мэтах надання дадатковага імпульсу ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву.