Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b1438fe5d5fe8c2d.html

Аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Сербіі

21 сакавіка 2025

 

20 сакавіка 2025 г. у г.Белградзе адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Сербія. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, сербскую – Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дам'ян Ёвіч. Таксама адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Сербіі Марка Джурычам.

 
 

У рамках кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-сербскіх адносін, у тым ліку развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне Мінска і Белграда на міжнародных пляцоўках, а таксама ў гуманітарнай сферы.

Падчас знаходжання ў г.Белградзе таксама адбыліся сустрэчы Ю.Амбразевіча з Міністрам Урада Рэспублікі Сербія, які адказвае за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і сацыяльнае становішча царквы ў краіне і за мяжой, Ненадам Попавічам, членамі парламенцкай групы дружбы з Беларуссю ў Народнай скупшчыне Рэспублікі Сербія, прадстаўнікамі сербскіх дзелавых і экспертных колаў.

Па выніках праведзеных сустрэч і перамоў быў пацверджаны традыцыйна дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, узаемная накіраванасць на далейшае пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва.