АНТ: У Антальі Міністр замежных спраў Літвы заявіў, што марыць пра выдатныя адносіны з Беларуссю пасля таго, як будуць вырашаны ўсе пытанні. Якая нашая пазіцыя, ці гатовы Мінск да дыялогу, і ў цэлым ваш каментар з гэтай нагоды?
Р.Варанкоў: Мы вітаем такую заяву. Беларусь заўсёды выступала за добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Літвой і падзяляе імкненне да іх нармалізацыі. Са свайго боку пацвярджаем поўную гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу. Як раней стала вядома са СМІ, літоўскім знешнепалітычным ведамствам прызначаны прадстаўнік для ўзаемадзеяння з Мінскам. Мы чакаем камунікацыі па гэтай лініі. Разлічваем, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці двухбаковыя адносіны на той узровень, пра які казаў спадар Будрыс.