12 лістапада 2025 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся брыфінг, прысвечаны сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы.

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта падрабязна інфармаваў замежных дыпламатаў наконт сапраўднага стану спраў на беларуска-літоўскай мяжы, пазіцыі Рэспублікі Беларусь у дачыненні да актуальнай сітуацыі, а таксама прапанаваных беларускім бокам дзеяннях дзеля яе вырашэння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і офісаў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.
