16 чэрвеня 2025 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Султаната Аман Сайідам Бадрам бін Хамадам бін Хумудам Аль-Бусаідзі.
Падчас размовы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-аманскага ўзаемадзеяння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках нядаўняга візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Султанат Аман.
Міністры адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці палітычнага дыялогу, рост цікавасці да пашырэння эканамічных кантактаў, а таксама пацвердзілі гатоўнасць да рэалізацыі сумесных праектаў у сферах узаемнага інтарэсу, у прыватнасці, у галіне лагістыкі, сельскай гаспадаркі і высокіх тэхналогій.
Бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, у першую чаргу, ААН і Руху недалучэння.