Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ac80069848275ff0.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Андрэева з намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі

12 сакавіка 2026

 

11 сакавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Андрэй Андрэеў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі Раберта Абдалом. 

Беларускі дыпламат азнаёміў бразільскі бок з пазіцыяй Беларусі па шырокім коле тэм двухбаковага і міжнароднага парадку дня. 

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні палітычнага дыялогу, уключаючы далейшую работу па паглыбленні ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

Абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі ўмацавання дагаворна-прававой базы міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

Асобна спыніліся на пытаннях шматбаковай праблематыкі, уключаючы работу ў БРІКС і арганізацыях сістэмы ААН.