Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ab3d08d0d94a243d.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з Міністрам замежных спраў Сербіі

04 ліпеня 2025

 

4 ліпеня 2025 г. адбылася сумесная сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Сербія Аляксандра Боцан-Харчанка з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія Марка Джурычам.

Кіраўнікі беларускай і расійскай дыпламатычных місій у Сербіі праінфармавалі кіраўніка сербскага знешнепалітычнага ведамства пра сумесныя падыходы дзвюх краін у прасоўванні «Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», ініцыяванай Беларуссю і падтрыманай Расіяй, і перадалі адпаведныя дакументы. 

Пасол Беларусі звярнуў увагу на падрыхтоўку да правядзення ў 2025 годзе III Мінскай Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Падчас сустрэчы былі таксама закрануты пытанні развіцця двухбаковых адносін. Сербскі бок надаў асаблівую ўвагу сітуацыі ў Косава і Метохіі. У гэтай сувязі Міністр замежных спраў М.Джурыч падзякаваў за прынцыповую пазіцыю і падтрымку з боку Беларусі і Расіі у пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі.