Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ab0b33ca73d14c18.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Піневіча з Міністрам эканомікі Азербайджана 

16 красавіка 2025

 

15 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч сустрэўся з Міністрам эканомікі Азербайджана Мікаілам Джаббаравым. 

Суразмоўцы абмеркавалі ўвесь спектр актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў і перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва.