22 мая 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з Часовым павераным у справах Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані.

Падчас размовы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, пацвердзіўшы гатоўнасць да прадаўжэння палітычных кантактаў.
Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб актуальных тэмах міжнароднага парадку дня.