21 ліпеня 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Мохамеда Омера Мусы Алі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы беларуска-суданскага ўзаемадзеяння, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у яго ўсебаковай актывізацыі.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і энергетыцы.