28 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з Міністрам культуры і спорту Казахстана Актаты Раімкулавай.
Фота: Міністэрства культуры і спорту Казахстана
Падчас сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння ў сферы культуры і спорту, а таксама перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы турызму.
Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да правядзення ў 2021 годзе Дзён культуры Беларусі ў Казахстане, а таксама ўдзелу прадстаўнікоў Казахстана ў культурных і выставачных мерапрыемствах у Беларусі, у тым ліку ў ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Форуме прадстаўнікоў турыстычнай галіны Беларусі і Казахстана, Міжнароднай выставе дзяржаў-удзельніц СНД “ART EXPO”.