Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a4852246394aed3c.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь І.Сякрэты з субрэгіянальным Дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі 

11 чэрвеня 2025

 

11 чэрвеня 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з субрэгіянальным Дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі для Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Беларусі Ларсам Лёнбакам.

Бакі ацанілі дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі з 2021 года па 2025 год, абмеркавалі сучаснае ўзаемадзеянне і яго прыярытэты, асабліва барацьбу з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй, кіраванне зняшняй працоўнай міграцыяй і забеспячэнне фінансавання праектнай дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Бакі дамовіліся прадоўжыць супрацоўніцтва па найбольш надзённых пытаннях у межах мандата Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.