Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a2c17db940fd6fd7.html

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашэрэння ЕС

17 чэрвеня 2020

 

17 чэрвеня 2020 г. па ініцыятыве еўрапейскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархейі. 

Суразмоўцы абмеркавалі вынікі віртуальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнёрства (УП), якая абылася 11 чэрвеня 2020 г., і падрыхтоўку да відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін УП, што мае абыцца 18 чэрвеня 2020 г. 

Падчас размовы бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па шырокім спектры актуальных пытанняў беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння.