Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a27884ed9bf3213d.html

Аб другім дні афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Казахстан

15 красавіка 2026

 

15 красавіка 2026 г., у другі дзень афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Казахстан, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў наведаў г.Алматы, дзе ўзяў удзел у адкрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама ўдзельнічалі намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан Ермухамбет Кануспаеў, беларускія і замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Алматы.

 
 

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што адкрыццё пастаяннага офіса Генконсульства Беларусі ў Алматы – гэта важны крок у пашырэнні нашай дыпламатычнай прысутнасці ў Цэнтральнай Азіі. Работа прадстаўніцтва надасць новы імпульс развіццю супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Казахстана.

У рамках візіту дэлегацыі ў Алматы Беларускай універсальнай таварнай біржай сумесна з рэгіянальным аддзяленнем Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў «Атамекена» быў арганізаваны Біржавы форум. У яго рабоце ўзяла ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў казахстанскага бізнесу. Выступаючы на адкрыцці форуму, М.Рыжанкоў заклікаў выкарыстоўваць унікальныя магчымасці беларускай біржавой пляцоўкі для развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей. Падчас форуму быў падпісаны шэраг камерцыйных дагавораў на пастаўку прадуктаў харчавання з Беларусі ў Казахстан.

Акрамя таго, у працяг работы, што вядзецца дзеля развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Казахстанам і прасоўвання айчынных тавараў, М.Рыжанкоў узяў удзел у адкрыцці новай крамы сеткі «Беларускія прадукты №1» і наведаў гандлёвы дом «Беларусь Агратэхніка».

 
 

У рамках візіту ў Алматы Міністр сумесна з акімам горада ўсклалі кветкі да Мемарыяла Славы ў парку імя 28 гвардзейцаў-панфілаўцаў і наведалі Музей баявой славы. Бакі адзначылі важнасць захавання памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

 
 

Вынікі афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Беларусі ў Казахстан паслужаць далейшаму ўмацаванню сяброўскiх беларуска-казахстанскіх адносін і развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.