Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a063082aee4bfef1.html

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне БелТА ў сувязі са збіццём беларускага падлетка ў Беластоку

27 лістапада 2024

 

Ці паступалі звароты ў нашы замежныя ўстановы ў сувязі са збіццём беларускага падлетка ў Беластоку?

А.Глаз: Па стане на дадзены момант ні апавяшчэнняў ад праваахоўных органаў, ні зваротаў сваякоў у нашыя замежныя ўстановы ў Польшчы не паступала. У выпадку звароту пацярпелага і яго бацькоў ім, вядома, будзе аказана магчымае консульскае садзейнічанне.

Але мы ўважліва сочым за развіццём гэтага і ўсіх астатніх падобных здарэнняў. Сітуацыя нас сур'ёзна непакоіць.

Гэта далёка ня першы інцыдэнт з грамадзянамі Беларусі ў суседняй краіне.

Апошнім часам усё большую агалоску атрымліваюць шматлікія выпадкі цкавання беларускіх дзяцей у польскіх школах, збіванняў і нападаў на беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, адвольных затрыманняў, пагроз і запалохванняў з боку спецыяльных службаў у дачыненні да грамадзян Беларусі па надуманых прычынах.

Мы добра памятаем і пра рэзананснае забойства 25-гадовай грамадзянкі Беларусі ў Варшаве вясной гэтага года, і ведаем яшчэ пра шэраг іншых здарэнняў, якія не трапілі ў СМІ.

Таму мы цалкам матывавана нядаўна заявілі аб узмацненні ксенафобіі, расавай перавагі і дыскрымінацыі па моўных, рэлігійных, нацыянальных прыкметах у асобных краінах ЕС у дачыненні да легальна пражываючых там грамадзян Беларусі, а таксама Расіі і Украіны.

Заклікаем польскія ўлады прыняць вычарпальныя меры для забеспячэння асноўных правоў і свабод грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі і нацыянальным заканадаўствам.

МЗС і замежныя ўстановы Беларусі прадоўжаць уважліва адсочваць сітуацыю і весці комплексную работу па абароне правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян за мяжой.