22 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя Аляксандр Лукашэвіч наведаў г.Вяліка Тырнава і прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 113-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, якія адбыліся ў архітэктурна-музейным комплексе "Царавец".