7 жніўня 2025 г. віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне (В'етнам) Паліна Карпава прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы Vietfood & Beverage – Propack Vietnam».
У рамках мерапрыемства віцэ-консул наведала стэнд беларускага вытворцы і правяла перамовы з прадстаўнікамі профільных в'етнамскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.