Размер шрифта:

Iнтэрв'ю Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь ва Украiне Валянцiна Вялiчкi газеце «Голас Радзiмы», 23 мая 2013 г.

Тысячы кіламетраў добрасуседства

Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка даўно сябруе з украінцамі і актыўна падтрымлівае дзейнасць суполак суайчыннікаў у братняй краіне

Іван і Валянціна Ждановічы

Плануючы на пачатак мая камандзіроўку ва Украіну, сустрэчы з суайчыннікамі ў Кіеве і на Харкаўшчыне, мы звязаліся і з беларускім Пасольствам. Валянцін Уладзіміравіч Вялічка ахвотна адгукнуўся на прапанову аб сустрэчы. А наконт папярэдне дасланых пытанняў яго памочнікі казалі: спадар Пасол можа гутарыць па іх і без асаблівай падрыхтоўкі — бо ў курсе ўсіх спраў. “Я пытанняў ніякіх не баюся — а вось з адказамі на іх дыпламату трэба быць асцярожным!” — жартаваў ён, частуючы нас смачнай “асаблівай пасольскай кавай”, а сам — прыгубліваў чай з прыгожай філіжанкі.

Склад “журналісцкага дэсанта” ў нас беларуска-ўкраінскі, як, зрэшты, і наша сям’я. Прыадкрыем сакрэт: у свой час, летам 1996-га, мы, абыходзячы Беларусь, адмералі крокамі больш за тысячу кіламетраў уздоўж усёй беларуска-ўкраінскай мяжы. Нават перасякалі яе, ішлі і па ўкраінскай тэрыторыі: палескую дарогу ж, збудаваную раней, не перанясеш і не перасунеш. І што важна: анідзе ніхто ў памежжы слова дрэннага не сказаў пра ўкраінцаў. Хіба, не без таго, лёгкія жарты ці анекдоты пра іх чулі. Ды і самі ўкраінцы — народ адкрыты, гасцінны і вясёлы. Больш таго: у 1997-м мы ўжо прадпрымалі спробу яшчэ бліжэй паяднаць падзеленыя дзяржмежамі народы і пешшу здзейснілі цікавую вандроўку з Гомеля ў Кіеў. Праз Прыпяць, Чарнобыль, праўда, нас правезлі тады ў спецмашыне. Сёлета ўкраінцы, даведаўшыся пра тыя “пешаходныя подзвігі” суайчынніцы, з Валянціны хочуць нацыянальную рэкардсменку зрабіць. Аднак скарб гэты — ужо найперш наш, беларускі, мы суседзям яго не аддадзім!

З намі салідарны і Пасол Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, чалавек багатага жыццёвага досведу, з праніклівым позіркам, вострай думкай і добрым гумарам. Пачынаючы размову, ён заўважыў, што ўсё лепшае краіна адпраўляе на экспарт — тое ж тычыцца і дыпламатаў. Сам спадар Пасол займае ганаровую пасаду ў яго ж стараннямі рэканструяваным чатырохпавярховым асабняку па вуліцы Міхайлы Кацюбінскага, дом 3 з 2001 года. З яго ж ініцыятывы ля будынка пасольства пазалетась паўстаў і прыгожы помнік нашаму пісьменніку-класіку Уладзіміру Караткевічу, які вучыўся ў знакамітым, чырвонага колеру Кіеўскім універсітэце. А потым некаторы час і працаваў на Кіеўшчыне настаўнікам.

Наш візаві выбраў дыпламатычную ніву дзейнасці, ужо маючы за плячыма дыпломы салідных ленінградскіх і маскоўскіх вну, стаўшы кандыдатам эканамічных навук, адолеўшы ўсе ступені ранейшага кар’ернага росту праз камсамол, саветы да сакратара Гомельскага абкама партыі. Быў паслом у Латвіі, Фінляндыі, пасля і міністрам па справах СНД, і першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Але, пэўна, найбольш поўна раскрыўся яго адметны талент у братняй Украіне. “Усё ж маё свядомае жыццё, пасля Ленінградскага тэхналагічнага ўніверсітэта, прайшло на Гомельшчыне, — удакладняў ён. — Родам з Валожыншчыны, жылі мы ў Ракаве — а лёс прывёў бліжэй да Украіны. І колькі помню — мы, гомельскія ўпраўленцы, увесь час з суседзямі-ўкраінцамі кантактавалі, сябравалі. Пра тое адзінства рэгіянальнае быў такі анекдот у савецкі час. У Чарнігаўскую вобласць тэлефануюць з Кіева: чаму не сееце? Дык мы ж на поўначы, заўважаюць адказныя таварышы. “А чаму гамяльчане ўжо сеюць?” — “Та яны ж на поўдні!”


Яркім увасабленнем таго моцнага сяброўства застаецца Манумент дружбы на мяжы трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі, абласцей Гомельскай, Чарнігаўскай і Бранскай.

Там і цяпер пад патранатам губернатараў праходзяць сустрэчы ў Дзень моладзі, шмат людзей збіраецца. Летась, расказаў Пасол, якога запрашаюць на святы ўжо як ганаровага госця, было каля 70 тысяч! Там, як і ў савецкі час, усё душэўна, хораша, бесканфліктна. Афармляюцца розныя падворкі, выстаўляюць свае працы народныя майстры, мастакі. Адзін да аднаго людзі ходзяць у госці. Добрая традыцыя! Дарэчы, ва ўкраінскай вёсцы Сянькоўка можа рэалізавацца ідэя: 1025-годдзе праваслаўя адзначыць пачаткам будаўніцтва храма.

Па-ранейшаму сябруюць цяпер Гомельшчына з Чарнігаўшчынай, а Брэстчына — з Валынню: паміж абласцямі ладзяцца кірмашы, эканамічныя форумы, ёсць абмен дэлегацыямі спецыялістаў.

Нямала ўвагі ў сваёй дзейнасці Пасол надае і ўмацаванню беларускай дыяспары ва Украіне. Ён згадаў, як нядаўна праводзіліся Дні культуры Беларусі ў Харкаве, дзе пасольства арандавала пад урачыстасць Оперны тэатр. “У зале былі ў асноўным нашы суайчыннікі, прычым больш чым сярэдняга ўзросту, а пачынаеш размаўляць з імі па-беларуску — яны такія задаволеныя! — усміхаецца наш субяседнік. — Хаця ім размаўляць па-нашаму ўжо даволі цяжка, кожнае слова ўспамінаць трэба. І я раблю такое параўнанне: як аскепкі разбітага люстэрка разляцеліся па ўсім пакоі — так і беларусы па розных краінах. У кожнага свой лёс, розныя шляхі туды вялі. Там ужо іх сем’і, сябры, справа жыцця… І ўсё ж кожны памятае Бацькаўшчыну, свае карані родавыя. У Харкаве ў асноўным нашы суайчыннікі — гэта ваенныя, інжынерна-тэхнічныя работнікі. Там моцная, жыццяздольная, актыўная беларуская суполка”.

Шмат беларусаў, па словах Пасла, і на Львоўшчыне, дзе на заходніх рубяжах СССР былі буйныя ваенныя гарнізоны. Афіцэры-беларусы там многія і засталіся: так лёс распарадзіўся. “І яны ўдзячныя Бацькаўшчыне за тое, што ўдзяляем мы ім шмат увагі, — прадоўжыў Пасол. — Актыўную беларускую абшчыну ў Львоўскай вобласці ўзначальвае Сяргей Уладзіміравіч Кулікоў, вельмі паважаны чалавек, генерал. Шмат робіць на карысць беларускай справы і наш ганаровы консул Ігар Іванавіч Драцяк — на энтузіязме, як кажуць, але падтрымлівае дыяспару. Там выпускаецца газета “Весткі з Беларусі”, працуе нядзельная школа, аказваецца практычная дапамога суайчыннікам. Ёсць і добры хор, з беларускімі песнямі ў рэпертуары. Для дзяцей, якiя выязджаюць на адпачынак у “Зубраня” на Нарач ды ў іншыя беларускія лагеры, суайчыннікі арганізоўваюць аўтобусы. Летась самадзейных артыстаў-беларусаў з Львова запрасілі з канцэртам у Слуцк, яны спыняліся па дарозе і ў Баранавічах — там выступалі, сустракаліся з людзьмі, начавалі”.

Як лічыць Валянцін Вялічка, вельмі шмат у рабоце суполак залежыць ад іх лідараў. Цяпер сярод дзясяткаў тысяч нашых суайчыннікаў ва Украіне пераважаюць людзі сталага веку. Моладзі менш, але для тых, хто жадае далучыцца да беларускай культуры, ёсць такая магчымасць у Кіеўскім дзяржуніверсітэце. Там у Інстытуце філалогіі ўзмоцнена вывучаюць беларускую мову, створаны Цэнтр беларускай мовы і культуры. “Мы памяшканне, аўдыторыю, цалкам самі адрамантавалі, — ганарыцца пасол. — Рабілі, як гаворыцца, ад нуля: мэбля, кнігі, паставілі кампутары, іншае абсталяванне. Там добры конкурс, вучыцца ўжо 28, сёлета прыйдзе яшчэ 8 чалавек. Студэнты разам з украінскай, англійскай вывучаюць і беларускую мову. Ёсць з БДУ абмен выкладчыкамі, стажыроўкі. Я лічу, што гэта добры падмурак для развіцця далейшых навуковых, культурных кантактаў паміж нашымі краінамі. Гэта — у дадатак да таго, што ў кожнай вобласці Украіны ёсць беларускія суполкі, з розным узроўнем грамадскай актыўнасці”.

Пашыраны тэкст паводле амаль двухгадзіннай размовы з Паслом Беларусі ва Украіне Валянцінам Вялічкам рыхтуем у часопіс “Беларусь. Belarus”. З часам раскажам і пра іншыя сустрэчы на блізкай і роднай нам украінскай зямлі: з беларусамі Кіева, з мястэчка Вільча, пераселенымі з прычарнобыльскага рэгіёна на Харкаўшчыну.
 

 


Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Перейти

Видео МИД

Архив

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by

Палата представителей

www.house.gov.by

Официальный сайт Республики Беларусь

www.belarus.by

Международный ИКТ-Форум ТИБО-2022

www.tibo.by

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

www.ncpi.gov.by

Портал информационной поддержки экспорта Export.by

www.export.by

Белорусская торгово-промышленная палата

www.cci.by

Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ

www.торги.бел

Правовой форум Беларуси

www.forumpravo.by

Национальное агентство инвестиций и приватизации

www.investinbelarus.by

Национальное агентство по туризму

www.belarustourism.by

Белорусская универсальная товарная биржа

www.butb.by

Информационно-аналитический портал Союзного государства

www.soyuz.by

Телеканал «Беларусь-24»

www.belarus24.by

Радиостанция «Беларусь»

www.radiobelarus.by

Дипсервис

www.dipservice.by

Главное хозяйственное управление

www.bc.by

Электронная торговая площадка “TradeBel”

www.tradebel.com

Национальная академия наук Беларуси

www.nasb.gov.by

Министерство образования Республики Беларусь

www.edu.gov.by

Министерство природных ресурсов Республики Беларусь

www.minpriroda.gov.by

Министерство здравоохранения Республики Беларусь

www.minzdrav.gov.by

Министерство экономики Республики Беларусь

www.economy.gov.by