Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты у мерапрыемствах высокага ўзроўню на пляцоўцы Аддзялення ААН у Жэневе (другі дзень)

24 лютага 2026 г.

 

24 лютага 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта выступіў на сегменце высокага ўзроўню 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў г.Жэневе (Швейцарыя).

Прадстаўнік МЗС Беларусі ў год 20-годдзя Савета даў ацэнку яго дзейнасці, адзначыўшы нарастальны крызіс, выкліканы тым, што дзяржавы пераносяць свае двухбаковыя рознагалоссі і геапалітычныя спрэчкі ў міжнароднае ўзаемадзеянне па правах чалавека і падрываюць прынцыпы бесстароннасці і супрацоўніцтва.

У адсутнасць аб'ектыўнасці і ўніверсальнасці ў рабоце Савета сур'ёзныя праблемы з правамі чалавека ў краінах ЕС, у тым ліку ў Латвіі, Літве і Польшчы, трапляюць ў «сляпую зону», а становішча насельніцтва гэтых дзяржаў, якое расплачваецца за безадказныя рашэнні палітычных эліт, толькі пагаршаецца.

І.Сякрэта зазначыў недапушчальнасць прымянення ў цывілізаваным свеце аднабаковых прымусовых мер, якія ўплываюць не толькі на грамадзян закранутых дзяржаў, але і на грамадзян краін – ініцыятараў незаконных санкцый.

Беларускі дыпламат заявіў, што Савет па правах чалавека мае патрэбу не ў касметычных зменах, а ў вяртанні ўсіх краін да базавых прынцыпаў – павагі суверэннай роўнасці дзяржаў, адмовы ад умяшання ва ўнутраныя справы і ад выкарыстання правоў чалавека як інструмента ціску.

Таксама ў рамках 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека намеснік Міністра выступіў на дыскусіі высокага ўзроўню па Дурбанскай дэкларацыі і Праграме дзеянняў – найважнейшым рамачным дакументам па пытаннях барацьбы з расізмам, расавай дыскрымінацыяй, ксенафобіяй і звязанай з імі нецярпімасцю.

Беларускі дыпламат адзначыў, што ў шэрагу заходніх краін расізм, ксенафобія і дыскрымінацыя па-ранейшаму застаюцца рэальнасцю. Выказаў занепакоенасць ростам папулярнасці на Захадзе партый і палітычных рухаў, якія выбудоўваюць сваю дзейнасць на прапагандзе нацысцкіх ідэалогій і расавай перавагі.

Намеснік Міністра падтрымаў прэтэнзіі на рэпарацыі, якія выстаўляюцца краінамі Афрыкі і Азіі, насельніцтва якіх у каланіяльную эпоху пацярпела ад злачынстваў генацыду.

І.Сякрэта пацвердзіў намер Беларусі працягваць прытрымлівацца духу Дурбанскай дэкларацыі і абараняць прынцыпы роўнасці і справядлівасці.

Таго ж дня І.Сякрэта сустрэўся з Генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Жэневе Таццянай Валавой.

Падчас размовы намеснік Міністра адзначыў высокую запатрабаванасць жэнеўскай пляцоўкі як аднаго з ключавых міжнародных перагаворных і экспертных цэнтраў.

І.Сякрэта падзякаваў Т.Валавой за актыўную падтрымку правядзення «Дзён ЕАЭС» у Жэневе ў перыяд беларускага старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе.

Генеральны дырэктар Аддзялення, са свайго боку, адзначыла важнасць гэтага мерапрыемства для ўмацавання міжнароднага іміджу ЕАЭС. Т.Валавая таксама канструктыўна адрэагавала на інфармацыю пра рашэнне Кіраўніка дзяржавы абвясціць у Беларусі 2026 год Годам беларускай жанчыны і планы беларускага боку ўдзельнічаць у фотавыставе, якая праводзіцца ў Аддзяленні ААН і прысвечана ролі жанчын у жыцці дзяржавы і грамадства.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі праблематыку міжнароднай бяспекі. Пагадзіліся з крытычнай важнасцю аднаўлення паўнавартасных перагаворных працэсаў у рамках міжнародных форумаў па пытаннях раззбраення і кантролю над узбраеннямі. Абмяняліся думкамі наконт перспектыў прасоўвання беларускіх ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне шматбаковасці і бяспекі ў Еўразіі, уключаючы распрацоўку Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці.

Намеснік Міністра запрасіў Т.Валавую ўзяць удзел у IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

І.Сякрэта таксама сустрэўся з начальнікам упраўлення Еўразіі Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі П'ер-Івам Фуксам. 

Падчас сустрэчы разгледжаны пытанні, якія датычацца актуальнага стану і перспектыў развіцця беларуска-швейцарскіх адносін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы