Памер шрыфта:

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакоў сустрэўся з Паслом Мексікі

26 верасня 2025 г.

 

26 верасня 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Мексіканскіх Злучаных Штатаў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Эдуарда Вільегасам Мехіасам.

Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-мексіканскіх адносін, разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый і развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню крокаў, накіраваных на нарошчванне гандлёва-эканамічных сувязей і актывізацыю кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Падчас перамоў Я.Шэстакоў вітаў адкрыццё офіса Ганаровага консула Мексікі ў г.Мінску, якое адбылося 25 верасня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы