Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ю.Амбразевіча з Генеральным дырэктарам САІУ

23 верасня 2021 г.

 

23 верасня 2021 г. у штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адбылася сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча з Генеральным дырэктарам САІУ Дарэнам Танам.

Сустрэча прайшла напярэдадні 62-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў САІУ, запланаванай на кастрычнік 2021 г.

Ю.Амбразевіч пазначыў практычную значнасць супрацоўніцтва Беларусі з Арганізацыяй па ўсім спектры пытанняў аховы інтэлектуальнай уласнасці. У кастрычніку 2020 годзе Беларусь далучылася да Марракешскай дамовы САІУ аб доступе да друкаванай інфармацыі, у ліпені 2021 года – стала ўдзельніцай Гаагскага пагаднення САІУ па прамысловых узорах. Арганізацыя аказала Беларусі практычную дапамогу ў правядзенні ў ліпені г.г. летняй школы па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці.

У сваю чаргу, Д.Тан станоўча адзначыў паступальную дынаміку ўзаемадзеяння САІУ з Беларуссю ў апошнія гады і пацвердзіў гатоўнасць да пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па пытаннях падтрымкі інавацый, камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Гендырэктар Арганізацыі вітаў праводзімую беларускім бокам працу па падтрымцы інавацый, што дазволіла Беларусі палепшыць свой рэйтынг у дакладзе Глабальнага інавацыйнага індэкса 2021 г.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі перадаў кіраўніку САІУ запрашэнне ад імя Прэм'ер-міністра наведаць з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы