Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (трэці дзень)

24 верасня 2021 г.

 


24 верасня 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Уладзімірам Варанковым.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і ААН у галіне барацьбы з тэрарызмам і выклікі ў сферы контртэрарыстычнага ўзаемадзеяння, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю.

У.Варанкоў адзначыў актыўны і канструктыўны характар кантактаў беларускага боку з Контртэрарыстычным упраўленнем ААН. Падзякаваў Беларусі за арганізацыю і правядзенне ў верасні 2019 года ў Мінску сумесна з ААН Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і з выкарыстаннем новых і ўзнікаючых тэхналогій”, якая заклала трывалую аснову і надала сур’ёзны імпульс наступным шматбаковым форумам па лініі процідзеяння тэрарызму.

У.Макей праінфармаваў суразмоўца аб падтрымцы Беларуссю дзейнасці па барацьбе з тэрарызмам у рамках рэгіянальных аб’яднанняў, у прыватнасці ў АДКБ. Бакі пагадзіліся з неабходнасцю інтэнсіфікацыі кантактаў Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН і АДКБ з улікам сітуацыі, якая развiваецца ў Афганістане.

Суразмоўцы пацвердзілі недапушчальнасць маніпуляцыі пытаннямі барацьбы з тэрарызмам у мэтах дасягнення вузкапалітычных мэтаў. Адзначана, што гэта перашкаджае прагрэсу ва ўзгадненні і прыняцці новых міжнародных пагадненняў, якія адказваюць сучасным выклікам у сферы контртэрарызма.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы