Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы

05 лютага 2026 г.

 

4 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэа Габрыэлай Караа Фарыя. Сустрэча была прымеркавана да 29-й гадавіны з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі.

Бакі пацвердзілі нязменна высокі ўзровень міждзяржаўнага дыялогу і ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні супрацоўніцтва. Абмеркавалі асноўныя пытанні беларуска-венесуэльскага парадку дня, уключаючы правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы