Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Молчанам даверчых лістоў Прэзідэнту Балівіі

27 верасня 2022 г.

 

26 верасня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыйнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Шматнацыйнай Дзяржавы Балівія Луісу Арсе.

У ходзе перагавораў адбыўся абмен думкамі па  шырокаму колу пытанняў.

Прэзідэнт Балівіі выказаў зацікаўленасць у беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы, памене досведам аграрнай вытворчасці, а таксама ўзаемадзеянні ў сферы навукі і тэхналогіі.

Суразмоўцы сышліся ў думцы, што адносіны Беларусі і Балівіі маюць высокі патэнцыял, які трэба аператыўна рэалізоўваць.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы