Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў пасяджэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі

01 снежня 2022 г.

 

1 снежня 2022 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

Паседжанне правялі сустаршыні камісіі - намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік Міністра культуры Сяргей Саракач.

Ю.Амбразевіч інфармаваў аб дзейнасці загранустаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці Камісіі.

,

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, унеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы Камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнню супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.

Па выніках паседжання ўхвалены план працы Камісіі.на 2023 год.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы